Куфштайнскі замак — замак у горадзе Куфштайн, што ў Аўстрыі. Пабудаваны на ўзгорыстым беразе ракі Ін.
Гісторыя
Згадваецца першы раз у дакуменце 1205 года, дзе ён завецца Castrum Caofstein. У той час замак знаходзіўся ў распараджэнні біскупа Рэгенсбурга.
У 1504 годзе замак у аблозе, пазней заваяваны імператарам Максіміліянам I. З 1703 па 1805 г. замак уваходзіў у склад Баварыі, і быў зноў вернуты ў якасці часткі Аўстрыі ў 1814 г.
Сёння замак з’яўляецца музеем гарадскога жыцця Куфштайна. Адкрытая яго частка выкарыстоўваецца для правядзення канцэртаў і сустрэч.
Зноскі
Спасылкі