Культура курганных пахаванняў — археалагічная культура, пашыраная ў Цэнтральнай Еўропе ў сярэдні перыяд бронзавага веку (1450 — 1250 гг. да н.э.). Назву атрымала ад рытуалу насыпаня курганоў спачатку над трупапалажэннямі, потым над трупаспаленнямі.
Распаўсюджана на тэрыторыі ад р. Рэйн да Прыкарпацця. У скдазе культуры вылучаюць больш дробныя культуры:
Іх аб'ядноўваюць падобныя формы посуду (амфары, міскі, чашы, кубкі, глячкі) са штампаваным і наразным арнаментам. Насельніцтва шырока выкарыстоўвала бронзавыя вырабы — зліткі, брускі, шыйныя абручы, разнастайныя шпількі з галоўкамі, падвескі, круглаватыя брытвы, шылы, сякеры, наканечнікі стрэл і коп'яў, сярпы, нажы, кінжалы, мячы, часам з літымі дзяржаннямі.
Невялікія паселішчы і курганныя могільнікі, наяўнасць касцей свойскіх жывёл сведчаць пра асноўны занятак плямён — жывёлагадоўлю, а таксама пра адносна рухомы спосаб жыцця. У адрозненне культуры курганных пахаванняў ў стэпавай зоне Еўропы ўтварыліся іншыя культурна-гістарычныя агульнасці: катакомбавая, якая распаўсюдзілася на тэрыторыі ад р. Днестр да р. Волга, пазней — зрубная, што дасягнула Урала. Для культу стрэпавай зоны таксама характэрна насыпанне курганоў. Аднак пахаванні над курганамі рабілі па іншаму абраду, адрозніваўся і пахавальны інвентар.