Кубак Азербайджана па футболе — штогадовы кубак Азербайджана, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 14 каманд. Першы розыгрыш Быў праведзены ў 1992 годзе. Найбольш паспяховыя клубы — «Карабах» з Агдама і «Нефтчы» з Баку, якія выйгравалі Кубак па 7 разоў.