У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кратас.
Кратас (стар.-грэч.: Κράτος — «сіла, улада») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі малодшы тытан, сын Паланта і Стыкс[1]. Саюзнік Зеўса ў барацьбе з тытанамі[2]. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй», слуга Зеўса. У адным з міфаў прыкоўвае Праметэя да скалы пад кіраўніцтвам Гефеста.
Зноскі
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 385
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4