Кра́снінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на захадзе Смаленскай вобласціРасіі. Адміністрацыйны цэнтр — пгт Красны.
Галоўным чынам раён знаходзіцца ў межах Смаленска-Красьнянскага ўзвышша. У паўночнай частцы цячэ Дняпро з прытокам Мярэя. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя, што фарміруюцца на лёсавідных суглінках, пясках і супясках. Лясы займаюць 29,3 % тэрыторыі.
Гісторыя
Краснянскі павет утвораны ў 1775. У 1929 на тэрыторыі былых Краснянскага і Аршанскага паветаў Смаленскай губерні ўтвораны Краснянскі раён. У 1963 раён скасавалі, тэрыторую далучылі да Смаленскага раёна. Адноўлены ў канчатковым выглядзе ў 1965.