Кнут II Хальмгерсан Доўгі (шведск.: Knut Holmgersson Långe till Sko, памёр у 1234) — кароль Швецыі (1229—1234).
Біяграфія
Спачатку Кнут узначальваў рэгенцкую раду пры малалетнім каралі Эрыку Шапялявым. У 1229 ён здзейсніў дзяржаўны пераварот, абвясціў сябе каралём і кіраваў да самай смерці. Абодва яго сыны былі, як відаць, пакараныя ярлам Біргерам падчас паўстанняў супраць Фолькунгаў.