Кечуа (народ)

Кечуа
(Runakuna, Nunakuna)
Агульная колькасць 11 млн
Рэгіёны пражывання Паўднёвая Амерыка

 Перу — 3500 тыс.
 Эквадор — 2568 тыс.
 Балівія — 2910 тыс.

Мова Мова кечуа
Рэлігія анімізм, політэізм, каталіцызм
Блізкія этнічныя групы аймара, каньяры

Ке́чуа (саманазва Runakuna або Nunakuna, літаральна «народ») — паўднёваамерыканскі народ, этнічныя групы індзейцаў, якія размаўляюць на мове кечуа. Жывуць пераважна ў такіх краінах, як Перу, Эквадор і Балівія. Агульная колькасць — каля 11 млн чалавек.

Паходжанне

Звычайна ў якасці кечуа вызначаюць прадстаўнікоў розных індзейскіх груп, якія размаўляюць на мове кечуа. Аднак мова кечуа славіцца разнастайнасцю гаворак і дыялектаў, так што яе часам прапаноўваюць лічыць моўнай сям'ёй[1] (гл. Генеалагічная класіфікацыя моў). Падобна гэтаму існуе значная рэгіянальная, культурная і гістарычная разнастайнасць паміж групамі кечуа. Сучасныя генетычныя даследаванні выявілі розніцу ў іх паходжанні[2]. Такім чынам праблема фарміравання сучасных кечуа раскрываецца праз генеалогію і распаўсюджанне мовы кечуа.

Андска-ціхаакіянскі рэгіён Паўднёвай Амерыкі — адзін са старажытнейшых, дзе ўзнікла цывілізацыя. Пытанне пра першасныя мовы яе носьбітаў застаецца спрэчным. Мяркуецца, што мова кечуа магла вылучыцца ўжо ў 3 тысячагоддзі да н. э.[3] У наш час існуюць 2 асноўныя гіпотэзы пра месца першапачатковага яе ўжывання[4]:

  • Горныя вобласці Перу вакол Куска
  • Прыбярэжныя раёны паўночнага Перу

Яна пачала распаўсюджвацца за межы свайго паходжання ў выніку міграцый, развіцця гандлёвых і культурных сувязяў каля 2 тысяч гадоў таму[5]. Вядома, што кечуа карысталіся насельнікі Уанка[6]. Пасля ўсталявання дзяржавы інкаў кечуа стала галоўнай мовай імперыі. Нават пасля іспанскага заваявання яна да паўстання Тупака Амару II з’яўлялася лінгва франка на захадзе Паўднёвай Амерыкі, ужывалася гандлярамі, прадстаўнікамі адміністрацыі і касцёла. Засваенне мовы кечуа і разам з ёй — пэўных культурных рыс спрыяла фарміраванню народа кечуа.

Асноўныя групы кечуа

Дзяўчынка-кечуа з Куска

У наш час не існуе адзінай класіфікацыі груп кечуа. Яны могуць падзяляцца па краіне і рэгіёну паходжання, дыялекту, гістарычнай тоеснасці і г. д. Толькі ў моўных адносінах вылучаюць каля 46 буйных груп[7].

Найбольш адметнымі сучаснымі культурнымі групамі кечуа з’яўляюцца:

  • Амба-Паска, што насяляюць цэнтральныя горныя раёны Перу. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 115 000 чал.[8] Вылучаюцца дзякуючы адзінаму дыялекту. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, здабычай карысных выкапняў. Культура гэтай групы вельмі крэалізавана. Большасць вернікаў — каталікі, якія захоўваюць анімістычныя вераванні[9].
  • Куска — адна з найбуйнейшых груп кечуа. Насяляе рэгіён Куска ў Перу. Налічвае больш за 2 млн чал.[10] Гісторыя фарміравання гэтай групы пачалася болей за 1000 гадоў таму[11]. У перыяд існавання дзяржавы інкаў рэгіён Куска займаў цэнтральнае эканамічнае і палітычнае становішча. Куска захавалі многія традыцыйныя заняткі, фальклор і рамёствы часоў дзяржавы інкаў.
  • Уанка — нашчадкі культуры Уанка (Перу)[12]. Падзяляюцца на паўночную і паўднёвую дыялектныя групы.
  • Кахамарка насяляюць рэгіён Кахамарка ў Перу. Насельніцтва пачало інтэгравацца з узнікненнем цывілізацыі ў 1 тысячагоддзі да н. э.[13] Доўгі час тут захоўваліся іншыя моўныя групы. У нашы дні размаўляюць на 3 асобных дыялектах[14]. Для кахамарка характэрна захаванне тоеснасці не толькі праз мову, але заняткі і вопратку[15].
  • Паўднёвыя балівійцы — адна з найбуйнейшых дыялектных груп, якая налічывае болей за 1,5 млн чалавек[16]. Жывуць у Балівіі і Аргенціне.
  • Кічва — паўночная дыялектная група ў Эквадоры і Перу. Налічвае каля 2,5 млн чал.[17] Мова кечуа была прынята продкамі кічва ў эпоху дзяржавы інкаў і пасля іспанскага заваявання.
  • Інга жывуць на поўдні Калумбіі. Атаясняюць сябе з інкамі[18]. Размаўляюць на паўночным дыялекце інга кічва. Характэрны білінгвізм[19].
  • Каньяры — насельнікі поўдню Эквадора, якія атаясняюць сябе са старажытным народам, што панаваў да заваявання інкаў, аднак размаўляюць на некалькіх дыялектах мовы кечуа.

Выдатныя прадстаўнікі

Зноскі

  1. Quechua Origins and Diversity
  2. The Genetic History of Peruvian Quechua-Lamistas and Chankas: Uniparental DNA Patterns among Autochthonous Amazonian and Andean Populations
  3. Quechua About World Languages
  4. Quechuistics:The language of the Inka
  5. Quechua: The cultural heart of the Andes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2015. Праверана 27 ліпеня 2017.
  6. Quechua Archives - Intercontinental Cry(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 27 ліпеня 2017.
  7. Quechua - UCLA Language Materials Project Архівавана 31 студзеня 2018.
  8. Quechua, Ambo-Pasco in Peru
  9. Quechua de Ambo-Pasco(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2017. Праверана 28 ліпеня 2017.
  10. Quechua, Cuzco in Peru
  11. Kingdoms of the Incas
  12. The story of The Huancas
  13. Chavin Civilization
  14. Quechua, Cajamarca
  15. Quechua de Cajamarca(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2017. Праверана 28 ліпеня 2017.
  16. Quechua, South Bolivian in Bolivia
  17. Indigenous Peoples of the World — The Quichua
  18. Гл.: Michael A. Malpass, Sonia Alconini, Distant Provinces in the Inka Empire: Toward a Deeper Understanding of Inka Imperialism
  19. Inga Archives - Intercontinental Cry(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 28 ліпеня 2017.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!