Кар’еру Кевін пачынаў у ротэрдамскай «Спарце», яго першыя сезоны апынуліся вельмі паспяховымі, і пазней ён перайшоў ва «Утрэхт». Ва «Утрэхце» правёў досыць кароткі тэрмін, бо яго заўважылі селекцыянеры ПСВ.
ПСВ
28 чэрвеня 2011 года Кевін падпісаў кантракт з ПСВ.
«Рома»
19 ліпеня 2013 года ПСВ і «Рома» дамовіліся аб пераходзе іграка, сумма ўгоды склала 17 млн еўра, якая можа патэнцыйна павялічыцца да 19 млн еўра.
«Алімпік» Марсель
У жніўні 2018 года за 25 млн еўра перайшоў у марсельскі «Алімпік»[3].
У студзені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Джэноа» да канца сезона[4], а ў ліпені 2021 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Кальяры». У жніўні 2022 года зноў апынуўся ў «Джэноа», а ў ліпені 2023 года, пасля вяртання генуэзскага клуба ў Серыю A, падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт.
Міжнародная кар’ера
Кевін гуляў за ўсе ўзроставыя каманды зборнай Нідэрландаў, пасля чаго быў выкліканы ў асноўную зборную. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі 9 лютага 2011 года, замяніўшы Тэа Янсена.
Трапіў у канчатковы склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2012, аднак на полі не з’яўляўся. У адборы да чэмпіянату свету 2014 быў асноўным іграком зборнай, аднак фінальны турнір быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. 27 мая 2016 года пасля двухгадавой адсутнасці зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць Ірландыі.