Квадрыга Святога Марка

Копія квадрыгі на лоджыі базілікі Сан-Марка
Копія квадрыгі на лоджыі базілікі Сан-Марка
Лісіп
Квадрыга Святога Марка. IV ст. да н. э.
Матэрыял Бронза
Сабор Святога Марка, Венецыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квадрыга Святога Марка — квадрыга з пазалочанай бронзы. Захоўваецца ў базіліцы Сан-Марка (Венецыя). З’яўляецца адзіным захаваным узорам шматфігурнай конскай антычнай скульптуры. Стварэнне квадрыгі прыпісваюць скульптару Лісіпу і датуюць IV стагоддзем да н. э.

Квадрыга ўпрыгожвала канстанцінопальскі іпадром і была вывезена ў Венецыю ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу дожам Энрыка Дандала. Квадрыга была ўстаноўлена на лоджыі базілікі Сан-Марка ў перыяд кіравання дожа Рэньера Зено (1252—1268 гады). Першым дакументальным сведчаннем пра яе з’яўленне ў Венецыі з’яўляецца яе выява на мазаіцы круглай нішы партала Сант Аліпіа, датаваная 1265 годам. Квадрыга ўражвала сучаснікаў майстэрствам свайго выканання. У 1364 годзе Петрарка пісаў пра яе:

" …красуюцца чатыры пазалочаныя кані з бронзы, якім старажытны мастак надаў такое падабенства з жывымі, што, здаецца, ты чуеш іх тупат і ржанне. "

Квадрыга стала адным з сімвалаў горада. Так, у 1370 годзе, калі венецыянцы прапанавалі заключыць мір з Генуяй, генуэзскі адмірал Дорыа П’етра адказаў, што генуэзцы «не даруюць міру, пакуль не закелзаюць коней Святога Марка».

Пасля заваявання Венецыі Напалеонам у 1797 годзе квадрыга па ўказанні імператара была вывезена ў Парыж і ўстаноўлена на арцы на плошчы Карузель. Скульптура вярнулася на сваё месца 13 снежня 1815 годзе пры садзейнічанні Антоніа Кановы. Падчас другой сусветнай вайны квадрыга была схавана ў горадзе Дола. Падчас рэстаўрацыі сабора, якая праводзілася ў 1970-я гады, было прынята рашэнне замяніць квадрыгу на лоджыі сабора копіяй. У 1982 годзе арыгінал квадрыгі быў змешчаны ў музей базілікі, размешчаны ў верхніх памяшканнях нартэкса сабора.

Гл. таксама

Літаратура

  • Мария Да Вилла Урбани. Собор Сан Марко. Венеция, 2006. ISBN 88-7666-590-0

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!