Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская (нар. у 1983 годзе) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.
Скончыла ў 2006 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая мова. Англійская мова». У 2007 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)». Пасля навучалася ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)» абараніла 10 студзеня 2020 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Песня пра Нібелунгаў» у кантэксце заходнееўрапейскай эпічнай традыцыі: жанравыя і кампазіцыйна-стылёвыя асаблівасці». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.
З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2021 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, гісторыі нямецкай літаратуры часоў сярэднявечча і Новага часу, у прыватнасці «Песні пра Нібелунгаў» і інш. Сярод іншага, вывучае народны гераічны эпас, ягоныя жанравыя асаблівасці, кампазіцыйная структура, мастацкі час і прастора, ідэю лёсу у ім, эпічную свядомасць, павароты сюжэту, «нібелунгаў стыль», аўтарскі голас і інш.