Кацярына Сяргееўна Максімава (руск.: Екатери́на Серге́евна Макси́мова; 1 лютага 1939, Масква — 28 красавіка 2009, там жа) — савецкая і расійская артыстка балета, актрыса, педагог; народная артыстка СССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1984) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. І. Глінкі (1991).