Кацярына Мікалаеўна Панамарова — беларуская ўрач-неўролаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999), кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, дзяржаўны медыка-судовы эксперт-неўролаг[1].
Нарадзілася ў Мінусінску Краснаярскага края. З адзнакай скончыла Томскі медінстытут, клінічную ардынатуру ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве. На працягу 25 гадоў займалася неўралогіяй у Сібіры. Многія з яе вучняў, падрыхтаваных на кафедры нервовых хвароб Новасібірскага дзяржаўнага медінстытута, пасля сталі знакамітымі неўролагамі як у Расіі, так і ў іншых краінах[1].
У Мінск Кацярына Мікалаеўна пераехала ў 1980 годзе ўслед за мужам. Доўгі час кіравала неўралагічным аддзелам НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Заснавала і ўзначальвала міястэнічны цэнтр на базе 5-й ГКБ[1].