Катастрофа Fokker 100 пад Алма-Атой — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 27 снежня 2019 года. Авіялайнер Fokker 100 авіякампаніі Bek Air выконваў планавы ўнутраны рэйс Z92100 па маршруце Алма-Ата — Нур-Султан, але пры ўзлёце страціў вышыню, прабіў бетонную агароджу і ўрэзаўся ў жылы дом у раёне сяла Альмерэк. На яго борце знаходзіліся 98 чалавек (93 пасажыраў і 5 членаў экіпажа); загінулі 12 чалавек[1].
Fokker 100 (рэгістрацыйны нумар UP-F1007, серыйны 11496) быў выпушчаны ў 1996 годзе (першы палёт здзейсніў 9 красавіка пад тэставым б/н PH-JCP). Аснашчаны двума двухконтурнымi турбарэактыўнымi рухавікамі Rolls-Royce Tay 650-15. 15 красавіка таго ж года быў перададзены авіякампаніі Formosa Airlines, у якой атрымаў бартавы нумар B-12292; ад яе 2 сакавіка 2004 гады перавёўся ў авіякампанію Mandarin Airlines (б/н не змяніўся). 1 лістапада 2009 года быў набыты авіякампаніяй Contact Air (борт D-AFKC), ад яе з 1 верасня 2012 года па 13 ліпеня 2013 года здаваўся ў лізінг авіякампаніі OLT Express Germany.
13 ліпеня 2013 года быў набыты авіякампаніяй Bek Air і атрымаў бартавы нумар UP-F1007. Ад яе здаваўся ў лізінг авіякампаніям:
Склад экіпажа рэйса Z92100 быў такім[4]:
Рэгістрацыя пасажыраў на рэйс пачалася а 05:35 і скончылася ў 06:35, пасадка скончылася ў 07:03. На борце самалёта знаходзіліся 5 членаў экіпажа і 93 пасажыры, у тым ліку 8 дзяцей[6]; было загружана 603 кілаграма багажу і 613 кілаграмаў грузу[7].
У 07:21 рэйс Z92100 вылецеў з Алма-Аты, але ўжо праз хвіліну (у 07:22) пазнака рэйса знікла з радараў, трывога была абвешчаная ў 07:25. Выклік на пульт 103 паступіў у 07:43[8].
Першымі на месца катастрофы прыбылі супрацоўнікі аэрапорта Алматы — служба пошукавага і аварыйна-выратавальнага забеспячэння, служба авіяцыйнай бяспекі і медыцынская служба. Пачаліся мерапрыемствы па эвакуацыі пасажыраў. Параненых перавозілі ў медыцынскі пункт аэрапорта, дзе ім аказвалася экстраная медыцынская дапамога. На месца падзення рэйса 2100 прыбыла 16 брыгад хуткай і неадкладнай дапамогі Алмацінскай вобласці (5 з Талгарскага раёна, 6 з Ілійскага раёна, 2 з сяла Баралдай, 3 з Енбекшыказахскага раёна) і 35 брыгад Алма-Аты, якія дастаўлялі параненых у клінікі горада і вобласці[9]. На 16:00 лік загінулых склаў 12 чалавек — 11 пасажыраў і 1 член экіпажа (КПС); усе грамадзяне Казахстана. У розныя медыцынскія ўстановы Алма-Аты былі шпіталізаваны 49 чалавек, з іх 18 — у цяжкім стане.
У сувязі з катастрофай міжнародны аэрапорт Алматы не ўвёў ніякіх абмежаванняў на палёты, усе рэйсы выконваліся ў штатным рэжыме з другой узлётна-пасадачнай паласы[10].
Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў абвясціў дзень 28 снежня 2019 года днём агульнанацыянальнай жалобы.
Вядома, што самалёт два разы зачапіў хвастом УПП ужо пасля таго, як былі прыбраны шасі, і змяніў курс рэзка направа.
Абодва бартавыя самапісцы былі знойдзеныя і адпраўленыя на аналіз праз некалькі гадзін пасля катастрофы.
Перад вылетам лайнер прастаяў каля двух дзён на стаянцы. Крылы самалёта абледзянелі, але не апрацоўваліся, што парушыла дзейнасць закрылкі[11] і павялічыла ўзлётную вагу[12].