У 1846 годзе В. Палікарпаў[1] склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3].
Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.
Архітэктура
Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках.
Арган
У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента[5]. Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі[6].
↑(руск.)Иван Хохол, Г. Зиген. «Мой долгий путь в Москву»(нявызн.). Слоним: Газета Слонімская (13 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
↑(руск.)Авраменко, Евгений. Где духовность, там и музыка(нявызн.). Органное сообщество Principal (17 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.