Нарадзіўся ў сям’і Марціна Фардона і Мар’яны Цыркоўні ў Гродне, меў братоў Юльяна, Караля і Мар’яггу[1]. Каталік.
Скончыў Гродзенскую павятовую школу і вучыўся дзевяць гадоў у гродзенскага архітэктара. З 1829 года працаваў капіравальшчыкам у Беластоцкай абласной управе. З 1831 года быў памочнікам гродзенскага губернскага архітэктара. З 1833 года быў памочнікам архітэктара Беластоцкай вобласці. Між іншым, падрыхтаваў план разбураных кляштараў Беласточчыны. З 1836 года — зноў памочнік гродзенскага губернскага архітэктара[1].
27 лістапада 1858 года Якуб разам з дачкой Аляксандрай прынялі расійскае грамадзянства.
У 1862 годзе Якуб быў ужо асэсарам-саветнікам па будаўніцтве пры Гродзенскім магістраце. У 1864 годзе стаў начальнікам Мастацкага стала Гродзенскага губернскага праўлення. Пазней праектаваў жылыя дамы[2].
У 1876 годзе разам з Іванам Калянкевічам балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак прайграў Калянкевічу[2].
Памёр у Гродне 26 кастрычніка 1888 года. Пахаваны на Фарных могілках[1].
Сям’я
Першыя два шлюбы скончыліся ўдаўством. Ад другога шлюбу з Міхалінай з Белаблоцкіх меў дачку Аляксандру Сабіну. Ад трэцяга шлюбу са шляхцянкай Феліцыяй Луковіч меў сына Мельхіёра Фардона, які стаў каталіцкім святаром[1].
↑ абвКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
↑Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. — С. 77.
↑Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
Юзаф Макарчык.I. Каляіны жыцця. // Слуга Божы А. Мельхіор Фардон францішканін (1862—1927) = Пераклад з польскай на беларускую Д. Бічэль-Загнетавай / навуковы кансультант кс. акадэмік д-р Юзаф Мандзюк. — Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 2007. — С. 7—8. — 67 с. — 3 000 экз.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!