Ву́ліца Кастры́чніцкая — адна з галоўных і найболей працяглых вуліц горада Пружаны. Названая ў гонар бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года.
Вуліца бярэ пачатак ля кругавога скрыжавання з вуліцай Рыгора Шырмы і дарогамі Р85 (вуліца Макаранкі — вуліца Пушкіна), Р81 (вуліца Лазо) і Р101 (вуліца Рыгора Шырмы).