Карсіканскую мову дазваляецца ўжываць у адміністрацыйным і судовым справаводстве Корсікі. Вывучаецца ў мясцовых навучальных установах у якасці факультатыву. Лічыцца, што ёй карыстаецца каля паловы жыхароў Корсікі. Носьбіты таксама жывуць у іншых рэгіёнах Францыі, у Італіі і ЗША.