Нарадзіўся ў Дармштаце. У 1783 г. перайшоў у расійскае падданства і пачаў службу ў якасці інжынер-капітана Інжынернага корпуса. Падчас расійска-шведскай вайны 1788—1790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў план умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі шляхам будаўніцтва крапасцей у Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісанне заходніх межаў імперыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаванняў у Брэсце. Перад вайной 1812 г. у якасці дырэктара Інжынернага дэпартамента Ваеннага міністэрства аб’ехаў усе ўмацаванні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расійска-французскай вайне 1812—1813 гг. Удзельнічаў у аблогах крапасцей у Торне, Данцыгу, Модліне. У 1818 г. Оперман прызначаны генерал-інспектарам па інжынернай частцы. Яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленню фартыфікацыйных умацаванняў Расіі.
Зноскі
Літаратура
Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006. (руск.)