Караль Курпінскі

Караль Казiмеж Курпі́нскі
польск.: Karol Kazimierz Kurpiński
польск.: Karol Kurpiński
Караль Курпінскі (1861)
Караль Курпінскі (1861)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 сакавіка 1785
Месца нараджэння Влашакавіцы, Польшча
Дата смерці 18 верасня 1857
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыкальны тэарэтык
Гады актыўнасці 1810—1857
Жанры опера
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Казiмеж Курпі́нскі (польск.: Karol Kazimierz Kurpiński, 6 сакавіка 1785, Влашакавіцы, Польшча — 18 верасня 1857) — польскі кампазітар, дырыжор, музыкальны тэарэтык. Прадстаўнік позняга класіцызму і сябра Варшаўскага таварыства сяброў навукі (польск.: Towarzystwo Warszawskie Przyjaciół Nauk, TWPN). Аўтар музыкі да патрыятычнай песні «La Varsovienne» (1831) на словы Казіміра Дэлавінь.

Біяграфія

Музыцы вучыўся ў бацькі — арганіста Марціна Курпінскага.

З 1810 года 2-і дырыжор «Tэатра Нарадовы», у 18241840 гадах 1-ы дырыжор і дырэктар «Тэатра Велькі» ў Варшаве.

У 18351840 гадах кіраваў першай польскай Школай музычнага і драматычнага мастацтва.

Адыграў значную ролю ў стварэнні нацыянальнай оперы.

Асноўныя творы

Памятная дошка ў касцёле ў Влашакавіцах

Аўтар больш як 25 опер (усе пастаўлены ў Варшаве), у т.л. «Шарлатан, або Уваскрэсенне з мёртвых», «Ядвіга, каралева Польшчы» (абедзве ў 1814), «Новыя кракавякі» (1816), «Замак на Чарштыне, або Баямір і Ванда» (1819), аперэт, балетаў, мес, кантат, аркестравых і камерна-інструментальных твораў, аркестравых і фартэпіянных паланэзаў, песень; музычных падручнікаў і артыкулаў па музычнай этнаграфіі.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!