Каралеўскі ваенна-марскі флот (англ.: Royal Navy) — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.
Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.
Арганізацыя
Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі кіруецца Міністэрствам абароны. Да 1964 года гэта функцыя выконвалася Адміралцействам, затым яно ўвайшло ў склад Міністэрства абароны. Вышэйшы орган кіравання флотам — Адміралцейскі Камітэт, старшынёй якога з’яўляецца Першы Лорд Адміралцейства, адначасова Дзяржаўны сакратар па абароне (эквівалент міністра абароны; да 1964 — старшынёй быў ваенна-марскі міністр), асоба грамадзянская, як правіла, прадстаўнік кіруючай партыі, дэпутат парламента.
Да 1964 г у Адміралцейскі Камітэт у залежнасці ад становішча ўваходзілі звычайна ад 9 да 15 членаў (асноўнае ядро): Першы Лорд Адміралцейства (ваенна-марскі міністр), Першы марскі лорд (начальнік галоўнага марскога штаба), Другі марскі лорд (начальнік асабовага склада флоту), Трэці марскі лорд (начальнік караблебудавання і ўзбраенні флоту), Чацвёрты марскі лорд (начальнік забеспячэння і транспарту флоту), Пяты марскі лорд (начальнік марской авіяцыі).
Пасля 1964 Камітэт складаецца з чатырох міністраў — грамадзянскіх асоб і (як правіла) сямі радавых членаў, за адным выключэннем — прафесійных ваенных маракоў.[2]
Пункты базіравання
Ваенна-марскі флот
Ваенна-марская авіяцыя
- Марская авіябаза Калдраўз (англ.: Royal Naval Air Station Culdrose)
- Марская авіябаза Ёвілтан (англ.: Royal Naval Air Station Yeovilton)
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі