«Капітан Амерыка: Зімовы салдат» (англ.: Captain America: The Winter Soldier) — амерыканскі супергеройскі баявік 2014 года вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. Другі фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Капітана Амерыка, які з’яўляецца сіквелам фільма «Першы мсцівец» і 9-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрамі фільма выступілі браты Энтані і Джо Русо, а Крыстафер Маркус і Стывен Мак-Філі былі прызначаныя ў якасці сцэнарыстаў.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 3 красавіка 2014 года.
Пасля беспрэцэдэнтных падзей, якія ўпершыню сабралі разам каманду Мсціўцаў, Стыў Роджэрс, вядомы таксама як Капітан Амерыка, асядае ў Вашынгтоне і спрабуе прыстасавацца да жыцця ў сучасным свеце. Але спакой гэтаму герою толькі сніцца — спрабуючы дапамагчы калегу з агенцтва Ш.Ч.Ы.Т., Стыў аказваецца ў цэнтры падзей, якія пагражаюць катастрофай сусветнага маштабу. Для таго, каб выкрыць злачынную змову, Капітан Амерыка аб’ядноўваецца з Чорнай удавой. Да іх таксама далучаецца новы паплечнік, вядомы як Сокал, аднак ніхто з іх нават не падазрае, на што здольны новы вораг.