Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі[1] (польск.: Konstanty Tadeusz Rdułtowski; 1804—1869) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), слуцкі павятовы маршалак (1835—1838), перакладчык.
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[2].
Канстанцін Тадэвуш нарадзіўся ў 1804 г. у сям'і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[2].
Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў таксама брата Яўстаха Рдултоўскага (1824—1902) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.
У 1835 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі ажаніўся з Валерыяй Крыштофаўнай Незабытоўскай, якая была кальвіністкай і прынесла ў пасаг маёнтак Савейкі[1]. Незабытоўскія былі блізкімі суседзямі Рдултоўскіх па маёнтку. Ад жонкі Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі меў двух дзяцей, якія былі ахрышчаны ў кальвінізм:
Сын Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага — Яўген Рдултоўскі (1839—1911) — стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і будзе высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернецца дамоў па царскай амністыі[3].
Скончыў Сарбону (Францыя) і Віленскі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[4].
Канстанцін Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Верхні Чарніхаў (Верхні Чарніхаў, Трасцянец і інш.) у Слуцкім павеце Мінскай губерні.
У 1835 г. ён атрымаў у пасаг за жонкай Валерыяй значны маёнтак Савейкі[5]. У 1860 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі маёнтак Савейкі прадаў свайму аканому-адміністратару Гектару Навіцкаму[5].
У маладым узросце паступіў на службу Міністэрства (Калегіі) замежных спраў Расійскай Імперыі, адкуль пазней звольніўся з чынам пратакаліста.
У 1835 г. быў выбраны дваранствам Слуцкага павета на пасаду слуцкага павятовага маршалка на трохгоддзе (1835—1838).
Быў выбраны Сінодам евангеліка-рэфармацкай (кальвінісцкай) царквы ў ганаровыя папячыцелі кальвініцкай Слуцкай гімназіі і зацверджаны царскай уладай на гэту пасаду.
Розным лёсам кінутыя на света паводкі, Сустракаемся мы з табой, як дзве розныя лодкі! Твая новая, фарбай і бранёй зіхацее, Бісерам вятры хапае, цячэнне грудзямі разрывае…
Канстанцін Тадэвуш быў сябрам паэта Адама Міцкевіча[6].
У 1828 г. Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі перакладаў на англійскую мову «Санеты» Адама Міцкевіча. Да перакладу быў прыкладзены ўласны верш Рдултоўскага, прысвечаны Адаму Міцкевічу. Паміж паэтамі узнікаюць таварыскія адносіны. Міцкевіч, удзячны за пераклад «Санетаў», назваў Рдултоўскага «хвацкім» паэтам, адзначыўшы ў вершах надзвычай прыгожыя думкі і стылістычную свабоду перакладу[7].
Канстанцін Рдултоўскі стаў першым аўтарам, які напісаў працу пра творчасць класіка грузінскай літаратуры (руск.) (бел. Шата Руставелі на адной з еўрапейскіх моў[8]. Яго важнае па сваім значэнні даследаванне з'явілася на польскай мове ў 1830 г.е[9] Канстанцін Рдултоўскі таксама ўласнаручна зрабіў пераклад фрагменту[8] паэмы Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» з грузінскай на польскую мову, што стала першай спробай перакладу грузінскіх твораў на польскую з мовы арыгіналу[10]. Празаічны пераклад аўтарства Рдултоўскага быў апублікаваны ў Вільні ў 1831 г.[10]
Праз гэтую працу ён завязаў сяброўскія зносіны з арыенталістам і паэтам Людвікам Шпіцнагелем (1807—1827)[6], які прысвяціў яму твор «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»[11][12].
Восенню 1828 г. у Санкт-Пецярбургу, y салоне сваёй траюраднай сястры, вядомай прыгажуні Караліны Сабаньскай (руск.) (бел., Рдултоўскі разам з Міцкевічам сустракаўся з Аляксандрам Пушкіным[7].
У п'есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага (польск.) (бел. (1949) Канстанцін Рдултоўскі з'яўляецца адным з галоўных герояў[13]. У прэм'ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (руск.) (бел. (1949, Варшава[14]) яго ролю выконваў Вянчыслаў Глінскі (руск.) (бел., у пастаноўцы Віляма Хажыцы (польск.) (бел. (1949, Познань[15]) — Збігнеў Лабадзінскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[16]) — Казімеж Мерас (польск.) (бел., у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (руск.) (бел. (1969, Тэатр польскага радыё[13]) — Януш Букоўскі (польск.) (бел. і Казімеж Дзеюновіч (польск.) (бел..