Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі (сапраўднае прозвішча — Аляксееў; 5 (17) студзеня 1863[1], Масква[2] — 7 жніўня 1938(1938-08-07)[2][3][…], Масква[2]) — рускі тэатральны рэжысёр, акцёр і выкладчык. Заснавальнік знакамітай акцёрскай сістэмы, якая на працягу 100 гадоў мае велізарную папулярнасць у Расіі і ў свеце. Народны артыст СССР (1936).
У 1888 годзе быў адным з заснавальнікаў Маскоўскага таварыства Мастацтва і Літаратуры. У 1898 годзе, сумесна з Ул. Неміровічам-Данчанка заснаваў Маскоўскі Мастацкі тэатр. Першай пастаноўкай новай трупы стала трагедыя «Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога.