Канзаскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Kansas State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манхэтэн у штаце Канзас, ЗША.
Вучэльня была адкрыта як дзяржаўны каледж у 1863 годзе і стала першай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у штаце. Сёння ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.