Канвентуальныя францысканцы

Канвентуальныя францысканцы або канвентуалы або мінарыты, афіцыйна: Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных (OFM Conv.) — адна з галін францысканцаў, вылучаная ў асобны ордэн у 1517 г. рашэннем папы Льва X. У адрозненне ад абзервантаў, канвентуалам дазволена менш жорстка прытрымлівацца патрабаванняў правіла св. Францыска аб адмове ад маёмасці. Генерал (глава ордэна) абзервантаў мае права не зацвердзіць абранага генерала канвентуалаў, аднак ніколі за ўсе стагоддзі гэтым правам не карыстаўся, так што фактычна канвентуалы могуць лічыцца цалкам незалежным ордэнам.

У ВКЛ канвентуалы былі нешматлікія ў параўнанні з абзервантамі і першапачаткова не мелі асобнай правінцыі, утвараючы толькі кантрату, званую Літоўскай, у правінцыі Польска-Чэшскай. Цэнтрам кантраты быў канвент у Вільні, таксама ў яе ўваходзілі кляштары ў Коўне, Ашмянах, Лідзе і Пінску[1].

Сёння ордэн прадстаўлены ў БеларусіГродне) дэлегацыяй варшаўскай правінцыі Беззаганнай Маці Божай.

Зноскі

  1. K. Kantak. Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich, Ateneum Wileńskie, 1928, 14.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!