Камунальная катастрофа ў Расійскай Федэрацыі — шэраг аварый на магістральных, размеркавальных (квартальных) цеплавых сетках (цепласетках) і іх адгалінаваннях у розных гарадах Расійскай Федэрацыі ў канцы снежня 2023—студзені 2024 гадоў.
Галоўная праблема ў камунальнай сферы — гэта зношаныя сеткі і старое абсталяванне кацельняў, помпавых станцый і водазабораў.
У пачатку студзеня Маскву і Маскоўскую вобласць накрылі анамальны холад. Такіх маразоў, нехарактэрных для рэгіёна, не было 74 гады[1]. Нізкія тэмпературы пацягнулі за сабой сур’ёзныя збоі ў рабоце камунальных служб. Без святла, ацяплення і вады засталіся жыхары Хімак, Падольска, Сонечнагорскага і Раменскага раёнаў[2].
Адзін з самых гучных інцыдэнтаў быў у падмаскоўным Падольску (Маскоўская вобласць), дзе тысячы жыхароў засталіся без цяпла і выйшлі на мітынг[3]. Іх праблема дайшла спачатку да губернатара, потым - да федэральных уладаў[[4], Следчага камітэта, МНС і нават прэзідэнта РФ[5].
Паведамленні аб аварыях прыходзілі таксама з Дзмітрава, дзе з-за аварыі без цяпла засталіся жыхары мікрараёна Касманаўтаў[6].
У Клімаўску адбыўся прарыў цеплатрасы ад кацельні Клімаўскага спецыялізаванага патроннага завода. З-за гэтага ў населеным пункце ўвесь дзень не было цяпла і гарачай вады.
Раніцай 4 студзеня мясцовыя жыхары Клімаўска пачалі паведамляць у сацсетках, што засталіся без цяпла і гарачай вады. Мэр Падольска Рыгор Артамонаў адрэагаваў на тое, што адбылося толькі на наступны дзень, бліжэй да ночы. Сітуацыю ўскладняла тое, што завод з’яўляецца рэжымным аб’ектам, гэта павялічыла тэрмін ухілення аварыі[7].
У Прывакзальным раёне горада Архангельска жыхары шматкватэрнага дома сустрэлі Новы год без ацяплення з-за цечы ў падвале, якую не маглі ліквідаваць некалькі дзён. Акрамя таго, напярэдадні свята ў кватэрах прападала водазабеспячэнне, а ў першых чыслах студзеня ў доме не было гарачай вады[8].
9 студзеня, у Находцы з-за аварыі на сетках больш за 6 тысяч жыхароў і 4 ўстановы для непаўналетніх засталіся без цеплазабеспячэння. Прычынай стала аварыя на лініі кацельні[9].
У саракаградусныя маразы адбылася цэлая серыя аварый у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра[10].
У ноч на 9 студзеня падача цяпла была абмежавана і ў ваенным гарадку Глотаўка ва Ульянаўскай вобласці[11].
У Екацерынбургу больш за тры сотні дамоў засталіся без ацяплення. Праблемы ўзніклі ў жыхароў Чкалаўскага раёна. 8 студзеня жыхары Шышымскай горкі атрымалі ад кампаніі «Энергазбыт Плюс» апавяшчэння аб тым, што ціск і тэмпература ў сістэме гарачага цеплазабеспячэння і ацяплення пагоршаны з-за рамонтных работ у кацельні «Паўднёвая». 324 шматкватэрныя дамы атрымлівалі цяпло і гарачую ваду са зніжанымі параметрамі, з-за чаго у пад’ездах ляжаў снег[12].
17 шматкватэрных дамоў у Пензе, у якіх пражываюць больш за 2 тысячы чалавек, у мароз засталіся без ацяплення з-за аварыі на цепласетках[13].
У Краснадары месцамі зніклі адначасова вада, ацяпленне і электрычнасць[14].
11 студзеня ў Новасібірску ў выніку парыву на магістральнай цепласеці без ацяплення засталіся 400 жылых дамоў і аб’ектаў, а таксама 13 сацыяльных устаноў Ленінскага і Кіраўскага раёнаў горада. У выніку аварыі ўтварыўся фантан гарачай вады, які заліў найбліжэйшыя вуліцы[15].