Камсамольская вуліца, былая Замкавая — вуліца у г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ленінскай на плошчы Леніна, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Гара Камунараў, з паўднёвага захаду — вуліца Фрунзэ, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Калініна і Інтэрнацыянальнай на плошчы Горкага.
У XIX стагоддзі на Замкавай вуліцы знаходзілася павятовае вучылішча, крыху вышэй, на месцы цяперашняга ваенкамата, знаходзіўся парафіяльны драўляны касцёл, на процілеглым баку вуліцы размяшчалася павятовае казначэйства (цяпер будынак дзіцячаюнацкай спартыўнай школы). Ніжэй быў будынак каменнага кляштара і касцёла бернардзінцаў[1].
Сквер насупраць Мазырскага райвыканкама, на рагу Камсамольскай і Ленінскай.