Казімір Юльянавіч Мэтэ

Казімір Юльянавіч Мэтэ
Дата нараджэння 27 студзеня 1905(1905-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2004(2004-03-28) (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Казімір Юльянавіч Мэтэ (27 студзеня 1905, в. Бараўляны, Мінскі павет — 28 сакавіка 2004, Бараўляны) — адзін з арганізатараў Магілёўскага патрыятычнага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны, педагог.

Біяграфія

Паходзіў з польскай сялянскай сям’і. З 1927 года настаўнічаў у Бабруйскім раёне, Менску, Магілёве. Скончыў у 1931 годзе Ленінградскі педагагічны інстытут імя А. Герцэна. Выкладаў у Польскім педагагічным тэхнікуме, быў супрацоўнікам БелАН. Ажаніўся, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 7 лістапада 1933 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 27.2.1934 як «член ПАВ і за антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКУС (Марыінск, Кемераўская вобласць, Новасібірск). Вызвалены 23 ліпеня 1936 года.

У ліпені 1941 года НКУС Магілёўскай вобласці пакінуты ў тыле немцаў для арганізацыі падпольнай работы. У пачатку 1942 быў у ліку стваральнікаў падпольнай арганізацыі «Камітэт садзеяння Чырвонай арміі», якая аб’яднала многія падпольныя групы, мела сувязі з партызанамі. З сакавіка 1943 года ў партызанах. З 1944 года выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Зноў арыштаваны 8 чэрвеня 1946. Абвінавачваўся ў здрадзе радзіме. Асуджаны не быў.

Вызвалены і рэабілітаваны 8 мая 1947. За актыўны ўдзел у партызанскім руху ў час Другой сусветнай вайны 9 лютага 1949 судзімасць з Мэтэ была знята. У 1948—1964 гадах дырэктар, завуч Бараўлянскай СШ. Па першай справе (№ 14225-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суда БССР 29.5.1959.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!