Казімір Мельхіяд Сапега (1625 — 10 студзеня 1654, Крэпіцы) — польскі і вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
Быў паслом на соймы 1646 і 1648 гадоў (элекцыйны). У 1647 годзе быў каралеўскім дваранінам.
Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў, у бітвах пад Зборавам, Берасцечкам і Белай Царквой.
Удзельнічаў у кампаніях 1652—1653 гадоў пад кіраўніцтвам свайго стрыечнага брата Яна Фрыдэрыка Сапегі.
Памёр 10 студзеня 1654 года ў Крэпіцах, дзе займаў пасаду старосты.
Сям’я
Продкі
Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Яна Фердынанда.
Шлюб
Ажаніўся каля 1648 года з Аленай Уршуляй Даніловіч, але нашчадкаў не пакінуў.
Зноскі
Спасылкі
Казімір Мельхіяд Сапега — продкі |
---|
|