У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кадзьяк.
Кадзьяк (англ.: Kodiak) — амерыканскі востраў плошчай 9,3 тыс. км², размешчаны ля паўднёвага ўзбярэжжа Аляскі. З’яўляецца самым буйным востравам Кадзьякскага архіпелага і другім па велічыні востравам ЗША пасля вострава Гаваі (найбуйнейшага вострава Гавайскіх астравоў).
Ад Аляскі Кадзьяк аддзелены пралівам Шэліхава. Ландшафт Кадзьяка вельмі гарысты, а яго найвышэйшы пункт дасягае 1353 м. На востраве цячэ рака Карлук.
Насельніцтва вострава складае 10 тысяч чалавек, пераважна сугпіят. Галоўным населеным пунктам вострава з’яўляецца горад Кадзьяк, размешчаны на паўночным усходзе.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998, С.405
Спасылкі