Зяновец рускі

Зяновец рускі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaecytisus ruthenicus (Fisch. ex Woł.) Klásk., 1958


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  t:104861
IPNI  485983-1
TPL  tro-13057390

Зяновец рускі[1][2], Заноўнік, Зяновіц[3], Зяновец Ліндэмана[4] (Chamaecýtisus ruthénicus) — адзін з відаў роду Chamaecytisus. Раней уключаўся ў род Зяновец (Cytisus).

Батанічнае апісанне

Лістападны куст вышынёй да 1,5—2 м. Парасткі з шаўкавістай бялёса-шэрай апушанкай з кароткімі прыціснутымі валасінкамі.

Лісце трайчастае, дробнае, да 2 см, ланцэтна-эліптычнае, у пачатку клінаватае, на вяршыні акругленае і з шыпікам, зверху шэра-зялёнае, знізу густаваласістае.

Кветкі па 3—5 у пазухах лісця, утвараюць малакветкавае коласападобнае-гронкападобнае суквецце. Чашачка трубчастая, валасістая, даўжынёй 10—15 мм. Квітнеюць у маі — ліпені на працягу 25 дзён, часам квітнеюць паўторна ў жніўні — верасні.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cytisus ruthenicus Fisch.
  2. БелЭн 1998.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cytisus lindemannii V.I.Krecz.

Літаратура

Спасылкі

  • Ракитничек русский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!