Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Знешняя палітыка Буркіна-Фасо

Буркіна-Фасо падтрымлівае добрыя адносіны з краінамі Еўрасаюза, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Дзяржава прымала актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Тога і канфлікту Нігера з туарэгамі.

Двухбаковыя адносіны

Расія

У 2000 годзе падпісана міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, а ў 2003 годзе міжурадавае пагадненне аб урэгуляванні запазычанасці Буркіна-Фасо перад Расіяй, у выніку якога буркінійскі доўг быў цалкам скасаваны.

Францыя

Францыя з’яўлялася метраполіяй краіны з другой паловы XIX стагоддзя па 1960 год. Зараз дзве дзяржавы шырока супрацоўнічаюць амаль ва ўсіх сферах.

ЗША

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША, «адносіны Буркіна-Фасо і ЗША ў цэлым добрыя, аднак у мінулым мелі месца ўскладненні з-за ўдзелу ўрада прэзідэнта Кампаарэ ў гандлі зброяй і іншай дзейнасці, якая цягне за сабой прымяненне санкцый».

Кот-д’Івуар

Падчас Першай Івуарыйскай вайны адносіны паміж Кот-д’Івуарам і Буркіна-Фасо пагоршыліся. Урад Кот-д’Івуара падазраваў суседнюю дзяржаву ў падтрымцы паўстанцаў, а ва Уагадугу прад’яўлялі прэтэнзіі па адносінах да івуарыйцаў буркінскага паходжання.

Бенін

У верасні 2007 Эканамічная Супольнасць Краін Заходняй Афрыкі выступіла пасярэднікам пры вырашэнні пытання аб дзвюх вёсках на бенінска-буркінскай мяжы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya