Званочак сібірскі[1] (Campanula sibirica) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.
Апісанне
Двухгадовая і шматгадовая травяністая расліна з верацёнападобным, галінастым коранем. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй 15—80 см, рабрыстае, пакрыта жорсткімі аттапыранымі валаскамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжна-лапатчатае адваротна-ланцэтнае, звужана ў чаранок, астатняе — падоўжна-ланцэтнае або лінейнае, сядзячае або прылеглае да сцябла. Кветкі на доўгіх кветаножках і сабраны ў шматкветкавую вузкую кісцепадобную верхавінкавую мяцёлку. Чашачка ў 3—4 разы карацейшая за вяночак, пакрыта жорсткімі валаскамі, з адагнутымі ўніз прамежкавымі долечкамі. Вяночак даўжынёй 10—25 мм сіне-ліловы, рэдка белы. Плод — каробачка.
Пашырэнне
Пашырэнне: лесастэпавыя раёны Еўропы, Заходняя Сібір, поўнач Сярэдняй Азіі. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экзэмпляры на невялікай плошчы; месцы росту: сухія сасновыя лясы, лясныя паляны, абочыны дарог.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце з чэрвеня да верасня. Размнажаецца насеннем.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
- Колокольчик сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)