Зборная Саара па футболе прадстаўляла Саар, вобласць Германіі, з 1950 па 1956 гады акупаваную Францыяй пасля Другой сусветнай вайны. Францыя адмаўляла прыналежнасць Саара да ФРГ да 1956 года і кіравала пратэктаратам Саар асобна ад астатняй Германіі.
Мясцовае насельніцтва не хацела далучацца да Францыі, утвараліся антыфранцузскія аб'яднанні, і ў 1950 годзе МАК вырашыў дапусціць Саар да ўдзелу ў Алімпіядзе 1952 года.