Заходняя вобласць з цэнтрам у Смаленску была ўтворана 1 кастрычніка 1929 года на падставе Пастановы Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад 14 студзеня 1929 года № 116 «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння»[1].
Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у склад якой увайшлі тэрыторыі Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і Тысяцкай і Боркаўскай валасцей Наваторжскага павета Цвярской губерні[2].
Паводле пастановы УЦВК ад 17 чэрвеня 1929 года Заходняя вобласць была падзелена на восем акруг з раённым падзелам[1]. У кожнай акрузе зацверджаны склад раёнаў і іх цэнтраў. Першапачаткова вобласць была падзелена на 8 акруг: Бранскую, Велікалуцкую, Вяземскую, Клінцоўскую, Ржэўскую, Рослаўльскую, Смаленскую (Ярцаўскую) і Сухініцкую.
У чэрвені 1930 года падзел на акругі быў скасаваны, а к 1 студзеня 1931 года ў вобласці мелася 109 раёнаў, у якія ўваходзілі 3504 сельсаветы, 45 гарадоў, у тым ліку самастойных адміністрацыйна-гаспадарчых адзінак — 3 (Смаленск, 86 480 чал. на 1 студзеня 1931 года, з падпарадкаванымі сельсаветамі — 92 087 чал., Бежыца — 44 594 чал., Бранск — 47 649 чал., з падпарадкаванымі сельсаветамі — 50 117 чал.), рабочых пасёлкаў — 20, сельскіх населеных пунктаў — 54 956. Буйнымі населенымі пунктамі былі таксама:
29 студзеня 1935 года раёны былых Ржэўскай і Велікалуцкай акруг увайшлі ў склад Калінінскай вобласці.
Пастановай ЦВК СССР № 300 ад 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была скасавана. З яе складу, а таксама з утворанай у 1934 годзе Курскай вобласці былі вылучаны Смаленская і Арлоўская вобласці, пры гэтым зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Курскай вобласці.
15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Смаленскай і Арлоўскай абласцей[3].
Пераважная большасць насельніцтва Заходняй вобласці хутчэй за ўсё адносілася да праваслаўя. Нават нягледзячы на антыцаркоўную палітыку Савецкай улады на пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці была 1631 царква (у тым ліку 1041 царква належала Рускай праваслаўнай царкве, а 525 цэркваў — абнаўленцам)[4]. Таксама ў вобласці была невялікая колькасць пратэстантаў, галоўным чынам баптыстаў і евангельскіх хрысціян. На пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці было 4495 евангельскіх хрысціян, 2765 баптыстаў, 250 пяцідзесятнікаў[5].