Заходне-Казахстанская вобласць (каз.: Батыс Қазақстан облысы) — знаходзіцца на паўночным захадзе Рэспублікі Казахстан.
Тэрыторыя — 151 339 км²[3], што складае 5,6 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 8-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — 643 900 чал. У гарадах жывуць 299 500 (48,8 %) чалавек, у сельскай мясцовасці — 314 800 (51,2 %).
Утворана 10 сакавіка 1932 года, як Заходне-Казахстанская вобласць КазССР. Гістарычна ёй адпавядае Уральская вобласць Расійскай імперыі. З 3 мая 1962 года па ліпень 1992 года называлася Уральскай вобласцю, потым парламент Казахстана вярнуў назву «Заходне-Казахстанская вобласць»