Мае складана выгнутую форму. З’яўляецца працягам вуліцы Дзімітрава, пачынаецца ад скрыжавання з вуліцы Мельнікайтэ і завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Машэрава. Даўжыня вуліцы складае каля 750 м.
Забудова
№ 10 — будынак галаўнога офіса банка БелВЭБ (1987, архітэктар А. Вараб’ёў). Пабудаваны як будынак Беларускага рэспубліканскага Знешэканамбанка СССР[1].
Мемарыяльная дошка падпольшчыкам (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін) на будынку № 35, на месцы якога ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом, дзе размяшчалася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру трымаў былы рабочы лямцавай фабрыкі М. П. Дрозд. Тут захоўваліся боепрыпасы, медыкаменты, прымаліся зводкі Саўінфармбюро, хавалі ваеннапалонных, што ўцякалі з лагераў. На гэтай кватэры адбыліся 2 пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Актыўны ўдзел у падпольнай рабоце прымалі жонка Дразда Алена і дзве яго дачкі Рэгіна і Яніна. Яны былі сувязнымі партызанскага атрада «Дзімы», які дзейнічаў у Лагойскім раёне, памагалі ў падрыхтоўцы аперацыі на знішчэнні гаўляйтара В. Кубэ. На іх кватэры захоўваліся міны, спынялася М. Б. Осіпава. 24 верасня1943 г. М. П. Дрозд, яго жонка і дачка Рэгіна арыштаваны гітлераўцамі і закатаваны ў Трасцянецкім лагеры смерці[2].
Цікавыя факты
Падчас хваляванняў 9 жніўня 2020 г. сцяну дома 17 па Заслаўскай вуліцы пашкодзіла неўсталяваная выбуховая прылада, верагодна, светлашумавая граната, якую пусціў АМАП з гранатамёта ГМ-94[3].