Вартбург (ням.: Wartburg) — замак у Германіі ў федэральнай зямлі Цюрынгія на гары каля горада Айзенах, уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Замак належаў нямецкаму шляхецкаму роду Людавінгаў. Упершыню згадваецца ў 1080 годзе У 1247 годзе Вартбург адыходзіць да дынастыі Ветынаў, а крыху пазней становіцца рэзідэнцыяй маркграфаў Мейсэнскіх. У XV стагоддзі ён страчвае сваё значэнне.
З 1211 па 1227 гады ў замку жыла Элізабета Цюрынгская, якую пазней узвялі ў ранг Святых. У 1521—1522 гады пад імем Юнкер Ёрг у ім хаваўся ад пераследаў рэфарматар Марцін Лютэр. Тамсама ўсяго за 11 тыдняў ён пераклаў Новы Запавет Бібліі на нямецкую мову. Неаднойчы замак наведваў Іаган Вольфганг фон Гётэ (ўпершыню ў 1777 г).
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!