Вёска
Заводны Лес
Заводны Лес на карце Беларусі ±
|
Заво́дны Лес[1] (Воўчыя Норы[крыніца?], трансліт.: Zavodny Lies, руск.: Заводный Лес) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 170 км ад Гродна, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Слонім.
Гісторыя
У ХІХ стагоддзі — невялікая вёска, адносілася да фальварка Забулле, які ўваходзіў у склад маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, вёска знаходзілася ва ўласнасці памешчыка Альфрэда Слізеня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена фашыстамі разам з жыхарамі[2]. У 1967 годзе за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.
Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Глоўсевіцкага сельсавета[3], да 11 лютага 1972 года — у складзе Масілавіцкага сельсавета, пасля — вёска ў Новадзявяткавіцкім сельсавеце. Уваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы».
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1846 год — 3 двары, 25 жыхароў.
- XX стагоддзе: ліпень 1969 года — 179 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2003 год — 23 двары, 34 жыхары; 2020 год — 10 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Васіль Афанасік. Хатыні зямлі нашай Архівавана 4 сакавіка 2016.. 10 красавіка 2014
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|