«Жыццё насякомых» (англ.: A Bug's Life) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 1998 года.
Па сюжэце, мураш-няўдачнік Флік шукае добраахвотнікаў, гатовых дапамагчы яму перамагчы агрэсіўных конікаў, якія пагражаюць спакою яго вялікай сям'і. Калі замест воінаў Флік знаходзіць толькі нязграбную трупу цыркавых жукоў, адзінай яго надзеяй на перамогу застаецца моцнае сяброўства і ўзрушаючая сіла ўяўлення.