Жывако́ст каўказскі[1] (Symphytum caucasicum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[1] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, касматае. Лісце простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі блакітнага колеру, у завітках. Плод — сеткавата-маршчакаваты[1] арэшак шэрага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Інвазійны від на тэрыторыі Еўропы. Расце на ўзлесках і палянах, у хмызняках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог, у парках, садах і агародах, на пустках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[2]. Добра пераносіць цень[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
- Окопник кавказский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)