Ежы Скалімоўскі (польск.: Jerzy Skolimowski; нар. 5 мая 1938, Лодзь) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Суаўтар сцэнарыя фільма Рамана Паланскага «Нож у вадзе».
Біяграфія
Бацька, Станіслаў Скалімоўскі, быў архітэктарам. У дзяцінстве Ежы перажыў жахі Другой сусветнай вайны і пакаранне смерцю бацькі, удзельніка польскага супраціўлення. Пасля вайны маці Ежы стала аташэ[en] па культуры ў Празе. У гімназіі Ежы вучыўся разам з Мілашам Форманам, Вацлавам Гавелам і Іванам Пасерам.
Вывучаў польскую філалогію і этнаграфію ў Варшаўскім універсітэце. У 1963 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі[en].
З пачатку 1960-х гадоў зняў больш за дваццаць фільмаў, як у Польшчы («Асаблівыя прыкметы[en]», «Вальковер[en]», «Бар’ер[en]»), так і ў іншых краінах (у 1969 годзе пакінуў Польшчу) — Бельгіі («Старт[en]»), Вялікабрытаніі («На самым дне[en]»), ЗША («Плывучы маяк[en]»).
Вярнуўся ў Польшчу праз шмат гадоў, у 1991 годзе, для здымак фільма паводле рамана Вітальда Гамбровіча «Фердыдурка». Пасля правалу фільма прысвяціў сябе жывапісу і доўга не здымаў. У 2008 годзе зняў у Польшчы «Чатыры ночы з Ганнай[en]». Наступная карціна, «Неабходнае забойства[en]» (2010), мела вялізны поспех, атрымаўшы дзве ўзнагароды на 67-м Венецыянскім кінафестывалі: Спецыяльны прыз журы і Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю (Вінсэнт Гала[en]).
Здымаўся як акцёр, у тым ліку ў сваіх фільмах («Вясновыя воды[en]»), а таксама ў кінастужках сваіх калегаў па рэжысёрскім цэху Анджэя Вайды («Нявінныя чарадзеі[en]»), Мікі Каўрысмякі («Лос-Анджэлес без карты[en]»), Ціма Бёртана («Марс атакуе![en]»), у Дэвіда Кроненберга ва «Усходніх абяцаннях[en]» і «Мсціўцах» Джоса Уідана[en].
Апублікаваў некалькі зборнікаў вершаў, пісаў таксама тэатральныя п’есы.
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была актрыса Эльжбета Чыжэўска[en]. Другой жонкай была Іаанна Шчэрбіц[pl] (1941—2014), таксама актрыса, ад якой у яго нарадзілася двое сыноў: Міхал і Юзаф. Юзаф памёр у Індыі ў 2012 годзе. Яго смерць натхніла Скалімоўскага на стварэнне фільма «11 хвілін[en]»[3].
Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|