У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Доўгае.
Доўгае |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,98 км |
Шырыня |
0,22 км |
Плошча |
0,21 км² |
Даўжыня берагавой лініі |
2,18 км |
Басейн |
Плошча вадазбору |
38,9 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
рака Астроўніца |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
До́ўгае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля аграгарадка Астроўна.
Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Плошча вадазбору 38,9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія.
У Доўгае ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае, выцякае рака Астроўніца.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі