Дом па вуліцы Леніна, 2 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу з Інтэрнацыянальнай вуліцай (№ 26). Уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна.
Пабудаваны ў 1947—1954 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Г. Заборскага[1].
Раней у будынку размяшчаўся рэстаран «Патсдам», цяпер — Grand Café.
Будынак шасці-, сяміпавярховы. Вуглавая частка паглыблена і зроблена ў выглядае трохграннага аб’ёма, накрытага вальмавым дахам. Уваход у рэстаран, які займае 2 паверхі, аформлены масіўным парталам з прысадзістымі калонамі і лучковым франтонам[1].
У 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка мастаку Барысу Аракчэеву (скульптар Яўген Колчаў), які з 1963 па 2013 год працаваў у гэтым доме ў сваёй майстэрні на сёмым паверсе[2].
З боку вуліцы Леніна устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму акцёру, Народнаму артысту БССР Глебу Глебаву, які пражываў у ім з 1951 па 1967 гг.
З боку вуліцы Інтэрнацыянальнай устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму кінарэжысёру Віталю Чацверыкову, які пражываў у ім з 1975 па 1983 гг.