Дом па Савецкай вуліцы, 4 (Мінск)

Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 4
53°53′37″ пн. ш. 27°32′32″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Дом па Савецкай вуліцы, 4 — будынак у Мінску.

Гісторыя

Дом у 1941 годзе

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 4, пачала інтэнсіўна асвойвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу, гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Архітэктурна-планіровачная структура квартала сфарміравалася ў канцы 19 — пачатку 20 ст. Участак, на якім узведзены будынак № 4, у пачатку 20 ст. меў парадкавы № 10. Тагачасным яго ўладальнікам у пачатку 20 ст. была Бэйля Натанаўна Багацін. Плошча пляца складала 435,5 кв. саж. Паводле архіўных дакументаў забудова пляца была здзейснена ў канцы 1880-х — пачатку 1890-х гг. Па вул. Захар’еўскай (сучаснай вул. Савецкай) з паўночнага боку ўчастка стаяў драўляны жылы дом з такой жа прыбудовай. У доме была трохпакаёвая кватэра, у прыбудове — аднапакаёвая кватэра і сталярная майстэрня. З паўднёвага боку ўчастка па лініі вуліцы ў 1910 г. была пабудавана мураваная бакалейная лаўка. Паміж прыбудовай да жылога дома і лаўкай існаваў праезд у двор. У двары размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы (стайня, бандарная майстэрня, хлеў)[1].

У 1922 г. у Менску была праведзена муніцыпалізацыя. У 1920-я — 1930-я гг. у сувязі з будаўніцтвам БДУ і Дома ўрада гэты раён Мінска падвергся значнай рэканструкцыі. Хутчэй за ўсё, у гэты перыяд на месцы драўляных дамоў на былым пляцы Багацін быў узведзены мураваны будынак. Сведчаннем таго, што дом пабудаваны ў даваенны перыяд, служаць дакументы па аднаўленні і забудове г. Мінска ў першыя пасляваенныя гады. У спісе будынкаў, адноўленых і капітальна адрамантаваных на 1 красавіка 1946 г., названы адміністрацыйна-жылы дом УШАСДАР БССР па вул. Савецкая, 4 і будынак Упраўлення Заходняй чыгункі па вул. Савецкай, 6. Указаны ў тэхпашпарце год будаўніцтва дома — 1945, несумненна, з’яўляецца годам аднаўлення. На дэталёвым плане г. Мінска 1948 г. (здымка 1947 г.) будынак пазначаны як чатырохпавярховы жылы дом[1].

Архітэктура

Будынак з’яўляецца прыкладам шэраговай забудовы 1940-х гг. Дом № 4 па архітэктурным рашэнні мае даволі блізкае падабенства з будынкам № 6, да таго ж міжпаверхавая цяга і карнізы дамоў выведзены на адным узроўні, што можа сведчыць пра іх адначасовае аднаўленне пасля вайны. Фасады будынкаў вырашаны спрошчана, у архітэктурным афармленні выкарыстаны руст, прафіляваная ліштва дзвярнога праёма галоўнага ўвахода, развіты карніз на дэкаратыўных кранштэйнах. Аналіз планаў дома № 4 паказаў, што ў выніку пераноса лесвічнай клеткі ў тарэц будынка, была істотна зменена яго ўнутраная планіроўка[1].

Зноскі

  1. а б в Кароткая гістарычная даведка аб ГКК(недаступная спасылка)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!