Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Дом-музей Петруся Броўкі

Хата-музей Петруся Броўкі
Хата Петруся Броўкі
Профіль літаратурна-мемарыяльны
Заснаваны 1980
Падпарадкаванасць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Месцазнаходжанне в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці
Білет школьнікі – 0,75 руб., студэнты – 0,75 руб., дарослы – 1,50 руб.

Хата-музей Петруся Броўкі — музей беларускага паэта і пісьменніка Пятра Усцінавіча Броўкі.

З’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Гісторыя

Хата-музей Петруся Броўкі быў заснаваны 10.07.1980 паводле Пастановы Савета Міністраў БССР у в. Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Усцінавіч Броўка.

Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям’і П.Броўкі, якая жыла там з 1925 г. У новай хаце размешчана экспазіцыя з дзвюх частак — мемарыяльнай і літаратурнай. У мемарыяльнай частцы адлюстраваны побыт сялян у пач. ХХ ст. У літаратурнай частцы прадстаўлены жыццё і творчасць П.Броўкі: копіі рукапісаў, выдадзеныя творы, фотаздымкі, асабістыя рэчы паэта.

У 2014 годзе Хата-музей Петруся Броўкі стала філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya