Дзяржаўны ўніверсітэт імя Джона Мак-Ніза (англ.: McNeese State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэйк-Чарльз у штаце Луізіяна.
Названы ў гонар мясцовага асветніка і педагога Джона Мак-Ніза (1843—1914).
Вучэльня была заснавана ў 1939 годзе як Лэйк-Чарльзскі малодшы каледж і ў 1940 годзе перайменаваны ў Каледж імя Джона Мак-Ніза.
Каледж быў афіцыйна прызнаны універсітэтам у 1970 годзе.