Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца сведчаннем найвышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Пачынаючы з 2016 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае яе адзін раз у чатыры гады грамадзянам Беларусі. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаюцца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя дзяржаўныя прэміі:
Памер прэміі складае 3500 базавых велічынь. На прэмію могуць прэтэндаваць як адзін чалавек, так і калектыў людзей, які складаецца не больш, чым з шасці чалавек, якія непасрэдна ўнеслі ўклад у працу. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і ўручаюцца Ганаровы знак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі[3]. У выпадках прысвойвання прэміі калектыву аўтараў званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму аўтару, грашовая частка прэміі падзяляецца паміж атрымальнікамі ў роўных долях, а ганаровы знак і дыплом уручаюцца кожнаму лаўрэату[4].
Падрыхтоўка прапаноў на прысуджэнне дзяржаўных прэмій робіцца Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з наступным унясеннем гэтых прапаноў ва ўсталяваным парадку на разгляд прэзідэнта[3].