Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч (нар. 6 снежня 1988, г. Жодзіна) — беларускі акцёр.
Нарадзіўся 6 снежня 1988 года ў г. Жодзіна[1].
У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (курс В. Д. Анісенкі) па спецыяльнасці «арганізатар тэатральнай дзейнасці, рэжысёр»[1].
З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].
19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня[2]. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП[2] і пасля звольнілі з РТБД[3].