Дзмітрый Мулькевіч (нар. 26 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.
З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», праз два гады трывала замацаваўся ў складзе дубля. Тады ж пачаў часам трапляць і ў асноўную каманду. 9 жніўня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра» (1:0).
У пачатку сезона 2015 планавалася аддаць Мулькевіча ў арэнду ў «Кобрын», але ў трэніровачным матчы за гэты клуб ён атрымаў траўму і быў вымушаны вярнуцца ў «Дынама». У жніўні 2015 года, пасля аднаўлення ад траўмы, усё ж такі апынуўся ў «Кобрыне»[2]. Правёў у Першай лізе 14 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама», аднак у выніку не трапіў у заяўку на сезон.
У пачатку 2017 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і ў лютым падпісаў кантракт. Дапамог камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. Застаўся ў складзе «Руха» і на сезон 2019, аднак з’яўляўся на полі эпізадычна.
У лютым 2020 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[3], дзе стаў іграком асновы, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[4], аднак у сезоне 2021 стаў рэдка выхадзіць на поле.
У ліпені 2021 года перабраўся ў «Маларыту», а ў пачатку 2022 года стаў іграком польскага клуба ГКС (Вікелец)[5]. Пакінуў каманду ў студзені 2023 года. З лютага 2023 года стаў трэніравацца з «Нівой» з Доўбізны і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды.